Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фатографа газэты «Новы Час» Дзьмітрыева асудзілі на 10 сутак арышту за працу на маршы ў Курапаты


Марш у Курапаты 1 лістапада 2020 году.
Марш у Курапаты 1 лістапада 2020 году.

Фатограф газэты «Новы Час» Дзьмітрый Дзьмітрыеў Партызанскім раённым судом Менска асуджаны на 10 сутак арышту.

Такое рашэньне прыняла 2 лістапада судзьдзя Натальля Дзядкова, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ). Дзьмітрыева затрымалі 1 лістапада падчас асьвятленьня ў Менску Марша супраць тэрору.

У дачыненьні да яго склалі адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі (арт. 23.4 КаАП) і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП).

Паводле інфармацыі БАЖ, за апошні месяц Дзьмітрыева ўжо чатыры разы затрымлівалі падчас працы.

Акрамя Дзьмітрыева падчас учорашняга маршу было затрымана яшчэ шэсьць журналістаў: Дзьмітрый Солтан (Буянаў) і Зьміцер Краўчук (апэратары тэлеканалу «Белсат»), Аляксандр Зяньковіч і Яна Трусіла (фотакарэспандэнты газэты «Новы Час»), Юры Шамшур (расейскае інфармагенцтва ТАСС) і Алёна Ляшкевіч (карэспандэнт «Новага Часу»). Шамшура і Ляшкевіч адпусьцілі неўзабаве пасьля затрыманьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG