Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі мастак ахвяраваў палову грошай ад продажу карціны «Беларусь» ахвярам гвалту ў Беларусі


Карціна «Беларусь» Арцёма Ласкутова
Карціна «Беларусь» Арцёма Ласкутова

Расейскі мастак Арцём Ласкутоў 26 жніўня, як і абяцаў раней, перавёў у фонды дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій палову грошай ад продажу карціны «Беларусь», прысьвечанай апошнім падзеям у Беларусі. Пра гэта ён паведаміў у Фэйсбуку.

26 жніўня Арцём Ласкутоў перавёў агулам 1,5 мільёна расейскіх рублёў (каля 20 тысяч даляраў) у два фонды па зборы грошай для ахвяраў палітычных рэпрэсій у Беларусі: «Збор дапамогі для ахвяраў рэпрэсій у Беларусі» і Belarus Solidarity Foundation.

14 жніўня мастак прадаў карціну, прысьвечаную жорсткаму здушэньню пасьлявыбарчых акцый пратэсту ў Беларусі, на інтэрнэт-аўкцыёне за 3 мільёны расейскіх рублёў (больш як 40 тысяч даляраў). Перад продажам ён паабяцаў накіраваць палову грошай ад продажу карціны беларусам.

Карціна «Беларусь» уяўляе сабой стылізаваны бел-чырвона-белы сьцяг, выканана ў вынайдзенай самім Ласкутовым у 2019 годзе тэхніцы «дубінапісу» — з выкарыстаньнем міліцэйскай дубінкі. Стварыць новы стыль яго натхніла жорсткае здушэньне пратэстаў у Маскве падчас выбараў у Маскоўскую гарадзкую думу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG