У Салігорску раніцай 26 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі праваабаронцу Беларускага Хэльсынскага камітэту Леаніда Мархотку.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», людзі ў цывільным чакалі яго на вуліцы, схапілі, пасадзілі ў аўтамабіль і звезлі ў невядомым кірунку.
У Салігорскім РАУС Свабодзе адмовіліся пацьвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю.