Да выдаўца «Комсомольской правды в Беларуси» прыйшлі з праверкай з Камітэту дзяржаўнага кантролю, піша Tut.by са спасылкай на кіраўніцтва кампаніі.
«Гэта сумесная праверка Дзяржкантролю і падатковай – прыйшло 6 чалавек. Пазаплянавая, прычыны нам не патлумачылі», – сказала генэральны дырэктар ЗАТ «БелКП-ПРЭС» Натальля Галезьнік.
Правяраючы вывучаюць сэрвэры кампаніі, праглядаюць службовыя кампутары адміністрацыі. Прадстаўнікі Камітэту дзяржаўнага кантролю паведамілі, што праверка працягнецца да 6 кастрычніка.