Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за палову трупы Купалаўскага тэатру звольнілі, не засталося ніводнага рэжысэра. Сьпіс звольненых


Звольнены дырэктар Купалаўскага тэатру Павал Латушка. Архіўнае фота.
Звольнены дырэктар Купалаўскага тэатру Павал Латушка. Архіўнае фота.

Як паведаміў Свабодзе прэсавы сактатар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Заяц, сёньня звольнілі 58 актораў і супрацоўнікаў тэатру.

Усяго супрацоўнікаў у тэатры каля 250 чалавек. З заўтрашняга дня становіцца менш на 58 чалавек. Актораў у тэатры — 57, зь іх звольніліся 36 чалавек. Яшчэ некалькі артыстаў пададуць свае заявы ў бліжэйшы час.

«Загад падпісаў новы дырэктар нашай установы Валер Грамада, людзей звольнілі паводле пададзеных імі заяваў. Асабістых сустрэч з новым дырэктарам не было. Нам паведаміла загадчыца трупы, што загад ёсьць, падпісаны 26 жніўня, а людзі звольненыя з заўтрашняга дня. Частка актораў і супрацоўнікаў зьбіраюцца заўтра прыйсьці ў тэатар, забраць працоўныя кніжкі, свае рэчы і здаць маёмасьць тэатру, якая ў іх была на руках», — паведаміў Мікалай Заяц.

Паводле яго, фактычна звольнілася больш паловы трупы і значная частка калектыву, сам ён пакуль застаецца на працы. Калі ў тэатры адновяцца пастаноўкі, пачнецца новы сэзон, цяпер няясна. Невядома таксама, што будзе з адзначэньнем 100-гадовага юбілею тэатру, якое раней заплянавалі на 14–16 верасьня.

Сярод звольненых:

  • Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосьцік,
  • Народны артыст Беларусі Арнольд Памазан,
  • Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сідарава,
  • Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Шпілеўская,
  • Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Дзянісаў,
  • Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Натальля Качаткова,
  • Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Маляўскі,
  • Павел Харланчук,
  • Раман Падаляка,
  • Міхась Зуй,
  • Дзьмітры Есяневіч,
  • Валянціна Гарцуева,
  • Сьвятлана Анікей,
  • Мастацкі кіраўнік Мікалай Пінігін і ўсе рэжысэры.

У тэатры не застаецца ніводнага рэжысэра.

17 жніўня звольнілі дырэктара Купалаўскага тэатру Паўла Латушку, які ўзяў удзел у «Маршы Свабоды». У адказ больш за 100 чалавек уключна з акторскім складам падалі заявы на звальненьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG