У ЗША прынамсі два чалавекі загінулі, яшчэ адзін паранены ў выніку стральбы на вуліцах гораду Кеноша ў штаце Вісконсін, дзе трэцюю ноч запар былі пратэсты.
Хваляваньні пачаліся пасьля таго як паліцыя – пры нявысьветленых абставінах – параніла афраамэрыканца Джэйкаба Блэйка 23 жніўня.
Удзельнікі пратэстаў падпальвалі машыны і будынкі, закідвалі паліцэйскіх камянямі і бутэлькамі. Тыя ўжывалі сьлезацечны газ і іншыя спэцсродкі. У аўторак, мяркуючы па відэазапісах у сацыяльных сетках, адбылася перастрэлка паміж цывільнымі асобамі. BBC піша пра канфлікт паміж пратэстоўцамі і ўзброенымі ахоўнікамі заправачнай станцыі.