Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Эўропы заклікала ўлады Беларусі неадкладна пачаць нацыянальны дыялёг для выхаду з крызісу


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту ў Менску 23 жніўня
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту ў Менску 23 жніўня

Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рык Даемс, а таксама старшыня Камітэту міністраў Мілціадзіс Варвіціоціс і генсакратар Рады Эўропы Марыя Пейчыновіч-Бурыч выступілі з сумеснай заявай па сытуацыі ў Беларусі. Заява апублікаваная на афіцыйным сайце арганізацыі.

Кіраўніцтва Рады Эўропы заклікала ўлады Беларусі неадкладна пачаць «шырокі і інклюзіўны нацыянальны дыялёг з уцягваньнем грамадзянскай супольнасьці», каб мірна вырашыць цяперашні крызіс у краіне і «забясьпечыць магчымасьць правядзеньня неабходных рэформаў у інтарэсах усіх грамадзян Беларусі».

У заяве таксама падкрэсьліваецца, што ў Беларусі павінны

  • неадкладна вызваліць усіх затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту,
  • спыніць любое жорсткае абыходжаньне з грамадзянамі,
  • правесьці празрыстае расьсьледаваньне ўсіх выпадкаў жорсткасьці з боку сілавікоў.

«Легітымнасьць ня можа зыходзіць з рэпрэсій. Яна зыходзіць з вольнага, справядлівага і заснаванага на вяршэнстве закону выбарчага працэсу», — падкрэсьліваецца ў заяве.

У ёй адзначаецца, што Беларусь пакуль не зьяўляецца сябрам Рады Эўропы, але далучылася да шэрагу яе дамоваў і пратаколаў, і ў Радзе Эўропы хочуць, каб Беларусь стала паўнапраўным яе сябрам.

Таму Рада Эўропы «гатовая працаваць над рэалізацыяй пляну дзеяньняў па збліжэньні беларускага заканадаўства з эўрапейскімі дэмакратычнымі стандартамі» і падтрымаць такі дыялёг у супрацоўніцтве зь іншымі міжнароднымі партнэрамі, у прыватнасьці — падтрымаць неабходныя канстытуцыйныя рэформы, гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG