У ЗША расьце напружанасьць, тым часам як у некалькіх штатах працягваюць падлічваць бюлетэні. Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў пакуль застаюцца невядомымі, хоць прайшло больш за 24 гадзіны пасьля закрыцьця выбарчых участкаў.
На раніцу 5 лістапада дэмакрат Джо Байдэн апярэджвае прэзыдэнта Дональда Трампа пасьля таго, як ён змог забясьпечыць перамогу ў Мічыгане і Вісконсіне. Да канчатковага падліку галасоў у чатырох ключавых штатах — Арызоне, Джорджыі, Пэнсільваніі і Нэвадзе — Байдэн наперадзе 253 галасамі электараў супраць 214 за прэзыдэнта Дональда Трампа.
Перамогі ў Арызоне і Нэвадзе, дзе Байдэн мае найбольш шанцаў, прынясуць яму 270 галасоў электараў, неабходных для перамогі ў Белым доме.
Пасьля таго, як прэзыдэнт бяз доказаў заявіў пра наяўнасьць сур’ёзных праблем з галасаваньнем і падлікам бюлетэняў, і пасьля таго, як рэспубліканцы падалі пазоў у некалькіх штатаў па выніках выбараў, дзясяткі разьюшаных прыхільнікаў Трампа сабраліся ў цэнтры падліку галасоў у Дэтройце і Фініксе.
Тым часам тысячы дэманстрантаў супраць Трампа выйшлі на вуліцы ў гарадах ЗША, патрабуючы, каб выбарчыя камісіі закончылі падлік бюлетэняў. Перамогі Байдэна ў Мічыгане і Вісконсіне пакінулі Трампу, які перамог у абодвух гэтых штатах у 2016 годзе, менш шанцаў на перамогу.