Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы разам». У Кіеве адбыўся музычны маратон салідарнасьці зь Беларусьсю


У Кіеве з ініцыятывы Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны прайшоў музычны маратон салідарнасьці зь Беларусьсю.

«Беларусаў і ўкраінцаў стагодзьдзямі зьвязвае супольны лёс эўрапейскіх каштоўнасьцяў. Таму ў найлепшых эўрапейскіх традыцыях мы аб’яднаемся ў тым, чым жывём — у музыцы, бо нішто так ня лечыць, як культура», — заявіў міністар культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны Аляксандар Ткачэнка, прадстаўляючы ініцыятыву.

ПАГЛЯДЗЕЦЬ У ФЭЙСБУКУ

Канцэрт, які адкрылі вядомыя вядоўцы радыё ROKS Сяргей Кузін і Соня Сотнік словамі «Жыве Беларусь», трансьляваўся ў жывым этэры музычнага тэлеканалу М1. На сцэне выступілі беларускія (Brutto Nostra, Naviband, Naka) і ўкраінскія калектывы: «Без обмежень», «Друга ріка», «SKY», «Kozak System».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG