Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пераможца выбараў ня вызначаны ў шасьці штатах


У ЗША, дзе пасьля выбараў прэзыдэнта 3 лістапада вядзецца падлік галасоў, да вечара серады паводле менскага часу пераможца фактычна вызначаны ў 44 штатах. У шасьці штатах працягваецца барацьба, ад вынікаў якой і будзе залежаць, хто пераможа.

У Арызоне, Мічыгане, Нэвадзе і Вісконсіне кандыдат ад дэмакратаў Джо Байдэн па стане на вечар серады нязначна абыходзіць дзеючага прэзыдэнта ЗША.

Дональд Трамп лідзіруе ў Джорджыі і Пэнсільваніі. У гэтых штатах ён атрымаў перамогу на выбарах 2016 году. Пры гэтым Пэнсільванія ад 1992 году традыцыйна галасавала за дэмакратаў.

На мінулых прэзыдэнцкіх выбарах суперніца Трампа Гілары Клінтан з гэтых шасьці штатаў атрымала перамогу толькі ў Нэвадзе, апярэдзіўшы кандыдата ад Рэспубліканскай партыі прыкладна на 2%.

Асноўны дзень галасаваньня на выбарах прэзыдэнта ЗША быў 3 лістапада, хоць рэкордная колькасьць выбарнікаў прагаласавала датэрмінова. Паводле апошніх зьвестак, у Байдэна цяпер 227 галасоў электараў, у Трампа — 213. Для перамогі кандыдату неабходна 270 галасоў.

Паводле дадзеных Associated Press, за кандыдата ад Дэмакратычнай партыі на гэтых выбарах аддадзена рэкордная колькасьць галасоў выбарнікаў — 69 544 968. Гэта амаль на 100 тысяч галасоў больш, чым атрымаў у 2008 годзе папярэдні рэкардсмэн, дэмакрат Барак Абама.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG