Плятформа «Голос» апублікавала справаздачу аб парушэньнях на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. У падрыхтоўцы справаздачы таксама ўдзельнічалі ініцыятывы «Зубр» і «Честные ллюди».
«Фальсыфікацыі выяўленыя на кожным трэцім участку з тых, якія апублікавалі выніковыя пратаколы», — піша «Голос».
Паводле плятформы, галасы падрабілі двойчы: спачатку ўчастковыя камісіі, а пасьля ў ЦВК.
«Голос» выявіў звыш 6,5 тысячы парушэньняў.
«Гэта сур’ёзная падстава прызнаць выбары несапраўднымі і правесьці новыя, з выкананьнем законаў», – мяркуюць удзельнікі каманды «Голоса».