Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка занепакоіўся каранавірусам і патлумачыў, чаму закрыў межы для іншаземцаў


Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота.
Аляксандар Лукашэнка. Архіўнае фота.

Аляксандар Лукашэнка правёў нараду аб распаўсюджаньні каранавірусу ў Беларусі і пры гэтым згадаў масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту ў гарадах Беларусі.

«Сэзонны пэрыяд росту вострых рэсьпіратарных захворваньняў і каранавіруснай інфэкцыі сёлета прагназуецца больш доўгім. Нельга ігнараваць і дадатковы нэгатыўны ўплыў масавых мерапрыемстваў, ад якіх крывая захворваньня паўзе ўгору», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што прынятае нядаўна на фоне эпідэмічнай сытуацыі рашэньне аб закрыцьці для ўезду межаў краіны зьяўляецца часовым і ня мае палітычных прычын.

Пра гэта ён заявіў сёньня на нарадзе аб мерах, якія прымаюцца процідзеяньня распаўсюду вірусных інфэкцый: «Яшчэ не пасьпелі зьявіцца эфэктыўныя і надзейныя лекі ад каранавірусу, а ён ужо мутаваў і стаў прыстасоўвацца да ўжываных мэтадаў барацьбы зь ім. Так званая „новая гішпанка“ захоплівае Заходнюю Эўропу. Таму мы не маглі пакідаць нашы межы для ўезду ў краіну адкрытымі. Тым больш што пік у нас у Беларусі не пераадолены. Ніякай палітыкі тут няма. Рашэньне сур'ёзнае, носіць абмежавальны характар. І гэта часовае рашэньне».

Вясной 2020 году ў пік пандэміі каранавірусу межы Беларусі не закрываліся, у адрозьненьне ад усіх краін-суседак, а сам каранавірус Лукашэнка называў «каронапсыхозам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG