Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ заявіла аб рэкорднай колькасьці новых выпадкаў COVID-19 на мінулым тыдні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На мінулым тыдні ў сьвеце зафіксавалі рэкордную колькасьць новых выпадкаў захворваньня COVID-19 — больш за 3,3 мільёна. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя.

Адзначаецца, што найбольш прыкметны прырост хворых — у эўрапейскім рэгіёне.

Па дадзеных САЗ, ва ўсім сьвеце назіраецца рост сьмяротнасьці ад COVID-19.

Па дадзеных Унівэрсытэта Джонса Гопкінса, па стане на 4 лістапада ў сьвеце выявілі больш 47,4 мільёна інфікаваных каранавірусам. Ад COVID-19 памерлі больш за 1,2 мільёна чалавек, паправіліся больш 31,6 мільёна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG