UPD. Пасьля 19-й гадзіны журналістаў Свабоды выпусьцілі на волю.
Падчас жывой трансьляцыі затрымалі журналістаў Радыё Свабода Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка.
Журналістаў затрымаў мужчына ў чорным і адвёў іх у легкавую машыну. Пасьля гэтага трансьляцыя спынілася.
Алесь Пілецкі і Андрэй Рабчык знаходзяцца ў Кастрычніцкім РУУС Менску.
29 жніўня ў Менску праходзіць жаночы марш салідарнасьці, на які выйшла непкалькі тысяч жанчын, якія сабраліся на плошчы Перамогі. Міліцыя затрымала некалькі мужчын, у тым ліку журналістаў Радыё Свабода, якія вялі стрым.