Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятар «Акту аб дэмакратыі ў Беларусі» зьвярнуўся да Лукашэнкі і Пуціна


Крыстафэр Сьміт
Крыстафэр Сьміт

Амэрыканскі кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт, які ўваходзіць у Камітэт па замежных справах Кангрэсу ЗША і быў аўтарам «Акту аб дэмакратыі зь Беларусі», заклікаў Аляксандра Лукашэнку сысьці ў адстаўку, а кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна — ня ўмешвацца ў беларускую сытуацыю.

«Чым забіваць, затрымліваць і саджаць у турму сваіх палітычных апанэнтаў, Лукашэнку трэба слухаць галасы беларускага народу, які заклікае да свабоды слова, свабоды прэсы і свабоды памяняць уладу праз свабодныя і справядлівыя выбары, — сказаў Сьміт. — Занадта доўга ён прыціскаў гэтыя фундамэнтальныя правы народу Беларусі. Лукашэнку трэба сысьці ў адстаўку і дазволіць пераходнаму ўраду правесьці сапраўды свабодныя і справядлівыя выбары, якія будуць напраўду адлюстроўваць волю беларускага народу».

Сьміт таксама зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна: «Беларускі народ сам мае вырашаць сваю будучыню і тое, хто будзе кіраваць краінай, а не Ўладзімір Пуцін. Расейскае ўмяшаньне і інтэрвэнцыя толькі праваляцца, а ў доўгатэрміновай пэрспэктыве паспрыяюць варожасьці паміж Беларусьсю і Расейскай Фэдэрацыяй. Спадар Пуцін, не стварайце другую Ўкраіну ў Беларусі».

«Акт аб дэмакратыі ў Беларусі», распрацаваны Сьмітам, быў прыняты Кангрэсам ЗША ў 2004 годзе. Ён прадугледжваў падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці і санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG