Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлевядоўца Дзяніс Дудзінскі паведаміў, што яго звольнілі з БТ


Дзяніс Дудзінскі
Дзяніс Дудзінскі

У сваім Фэйсбуку папулярны вядоўца напісаў, што кантракт зь ім афіцыйна скасавалі ў пятніцу, 28 жніўня.

Яшчэ на пачатку ліпеня Дудзінскага адхілілі ад вядзеньня «Славянскага базару». Прычынай, як расказаў тады вядоўца, стаў пост у сацсетках пра затрыманьні людзей у чарзе да крамы Symbal.by.

На Першым канале БТ Дудзінскі вёў праграму «Добрай раніцы, Беларусь». Пасьля нашумелага паста ў Facebook вядоўца быў у адпачынку, таму звольніць яго не маглі.

Дудзінскі ўдзельнічаў у пікетаваньні сядзібы БТ, дзе зьбіраліся людзі, каб падтрымаць страйк супрацоўнікаў.

У сваім допісе ў пятніцу тэлевядоўца паведаміў, што пасьля звальненьня нішто не перашкаджае яму пісаць успаміны аб працы на БТ і расказаць пра функцыянаваньне дзяржаўнай тэлевізіі знутры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG