Фэдэрацыя футболу вынесла папярэджаньне «Крумкачам». На мінулым матчы яны выйшлі ў футболках «Мы з народам!»
Адбылося пасяджэнне камісіі ў этычных пытаннях Беларускай фэдэрацыі футболу. Па яго выніках клюбу «Крумкачы» вынесьлі папярэджаньне паведамляе сайт Tribuna са спасылкай на прэс-службу АБФФ.
Артыкул 92, паводле якога агучылі папярэджаньне, гучыць так:
«Невыкананьне патрабаваньняў і абавязаньняў у арганізацыі матчаў, вызначаных дакумэнтамі ФІФА, УЭФА і Асацыяцыі, у тым ліку тэрмінаў даваньня інфармацыі пра пачатак матчу, няўдзел у арганізацыйнай нарадзе, абавязковых прэс-канфэрэнцыях або інтэрвію, незабесьпячэньне умоў правядзеньня матчу».
Футбалісты менскага клюба «Крумкачы» выйшлі на гульню ў майках, на якіх сьпераду быў нанесены надпіс: «Мы з народам».
Сябры камітэту прагаласавалі за гэтае рашэньне аднагалосна.