Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт заводзіць крымінальныя справы за ціск на дэпутатаў, — «Беларусь-1»


Сьледчы камітэт, Менск
Сьледчы камітэт, Менск

Сьледчы камітэт Беларусі распачаў крымінальныя справы па фактах ціску на дэпутацкі корпус, інфармуе Інтэрфакс са спасылкай на суботняе паведамленьне тэлеканалу «Беларусь-1».

21-ы дзень пратэстаў. Жаночы марш у Менску. У журналістаў забралі акрэдытацыі

«Устаноўлена, што ўказаньні на ажыцьцяўленьне супрацьпраўнай дзейнасьці ў дачыненьні да дэпутатаў паступілі ў Каардынацыйную раду з-за мяжы. Як мінімум два паведамленьні з пагрозамі накіраваныя зь Вялікай Брытаніі. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасьці, дзе б яны ні знаходзіліся», — заявіў у эфіры тэлеканалу «апэратыўны супрацоўнік», які застаўся неназваным.

Ціск ажыцьцяўляецца «замежнымі цэнтрамі з Польшчы і Чэхіі праз асобных членаў Каардынацыйнай рады, а таксама праз шэраг тэлеграм-каналаў», сьцьвярджае тэлеканал «Беларусь-1».

Паводле тэлеканалу, дэпутатаў заклікаюць адмовіцца ад сваіх паўнамоцтваў «пад пагрозай расправы над імі, іх дзецьмі, роднымі і блізкімі».

Раней член прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, экс-міністар культуры і былы дырэктар Купалаўскага тэатру Павал Латушка падтрымаў грамадзкую ініцыятыву аб адклiканьнi дэпутатаў. «У грамадзян ёсьць права адклікаць мандаты ў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў або мясцовых саветаў, якія не выконваюць свае абавязаньні і страцілі давер выбарцаў», — сказаў Латушка. Ён падкрэсьліў, што дэпутаты ня маюць права бязьдзейнічаць, калі ў краіне парушаюцца законы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG