Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раўкоў спытаў у беларусаў, якім падабаюцца акцыі салідарнасьці за мяжой, чаму яны не зьяжджаюць


Андрэй Раўкоў
Андрэй Раўкоў

Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Беларусі Андрэй Раўкоў пракамэнтаваў у сябе ў Фэйсбуку замежныя акцыі салідарнасьці зь беларускім народам.

«Не перастаю дзівіцца той пажадлівасьці, зь якой некаторыя „нязгодныя і пратэстоўцы“ захапляюцца ў тэлеграм-каналах з нагоды разнабойнага маханьня сьцяжкамі ў Літве, Польшчы, нават ЗША, Канадзе ў падтрымку пратэстаў у Беларусі». — піша Раўкоў.

Паводле сакратара, нават калі тыя, хто махае сьцягамі, — беларусы, то «ўжо даўным-даўно тут не жывуць, нічога не зрабілі для сёньняшняй краіны, а ўвесь іх настальгічны „патрыятызм“ раптам успыхвае, калі папросяць».

«У сувязі з гэтым пытаньне да тых, хто так замілаваны замежнымі падскокваньнем: вы чаму там не жывяце, вызваліўшы тут кожны сваё працоўнае месца, месца вашых дзяцей у садку, паменшыўшы нагрузку на настаўнікаў у школе, конкурс у ВНУ і чаргу да доктара? Цяпер на мяне закрычаць: „Гэта наша зямля, родная і непаўторная, мы нікуды не павінны ехаць!“ — і гэта правільна, наша. Тады і абапірайцеся на яе, а не на імпартныя эмоцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG