Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы з вамі да канца!» — амапаўцы ў ачапленьні Палаца Незалежнасьці Лукашэнку


Момант прылёту Лукашэнкі ў Палац Незалежнасьці
Момант прылёту Лукашэнкі ў Палац Незалежнасьці

Як паведаміла прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант, ён з самай раніцы быў у Палацы Незалежнасьці, «кантраляваў абстаноўку», піша БелТА.

Бліжэй да вечара, як кажа Эйсмант, «калі так званыя мітынгоўцы пайшлі, можна сказаць, на своеасаблівы штурм будынку», Лукашэнка таксама знаходзіўся ў Палацы. Потым выклікаў верталёт і абляцеў горад.

«Вярнуўшыся неўзабаве ў Палац Незалежнасьці, перш за ўсё прэзыдэнт падзякаваў хлопцам — тым, хто абараняў Палац па пэрымэтры. Таксама падышоў і да хлопцаў з АМАПу, пагутарыў зь імі, падзякаваў і ім», — сказала Эйсмант.

«Мы да канца! Мы з вамі да канца!» — закрычалі яму ў адказ АМАПаўцы.

«Мы зь імі разьбяромся», — дадаў Лукашэнка.

«Як і абяцаў прэзыдэнт, ён нікуды ня ўцёк, як бы ні спрабавалі гэта прадставіць асобныя блогеры і тэлеграм-каналы. І дзеці яго таксама былі зь ім. На кадрах можна ўбачыць яго малодшага сына», — дадала прэс-сакратарка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG