У Маскве паліцыя затрымала прынамсі 11 чалавек, якія выйшлі да беларускай амбасады на акцыю салідарнасьці з тымі, хто пратэстуе супраць Аляксандра Лукашэнкі ў Менску.
Праваабарончы праект «ОВД Инфо» паведамляе, што адзін з затрыманых — музыкант групы Rodonitza, якога, паводле яго слоў, адвялі ў аўтазак за бел-чырвоную футболку.
Па дадзеных СМІ, усяго да беларускай амбасады на вуліцы Пакроўка выйшлі звыш ста чалавек. МбХ-Медыя адзначае, што ў акцыі ўзяла ўдзел сьпявачка Анжаліка Агурбаш. Яна родам зь Беларусі.