Афіцыйны прадстаўнік МУС Беларусі Вольга Чамаданава паведаміла, што на акцыі пратэсту ў Менску затрыманых няма.
«У Менску ніхто не затрымліваўся. Па краіне інфармацыя яшчэ ўдакладняецца», — сказала яна Інтэрфаксу.
Чамаданава ўдакладніла, што няма пакуль інфармацыі і пра колькасьць мітынгоўцаў. Гэтую лічбу, як чакаецца, ведамства назаве 24 жніўня.
У перадачы «Галоўны эфір» на Першым канале БТ паведамілі, што ў сёньняшняй акцыі апазыцыі ў Менску ўзялі ўдзел 20 тысяч чалавек. Па падліках назіральнікаў — ня менш за 150 тысяч.