Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая прэзыдэнтка Літвы: «Лукашэнку трэба палітычна і дыпляматычна ізаляваць»


Даля Грыбаўскайце 23 жніўня ўзяла ўдзел у "Шляху свабоды"
Даля Грыбаўскайце 23 жніўня ўзяла ўдзел у "Шляху свабоды"

Сьвет больш ня можа весьці двайную гульню з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, яго трэба палітычна і дыпляматычна ізаляваць, сказала экс-прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.

«Гэты рэжым павінен быць ізаляваны палітычна і дыпляматычна, у дачыненьні да прадстаўнікоў Беларусі (не народу) павінны ўжывацца ня толькі палітычныя, але і эканамічныя санкцыі», — цытуе словы Грыбаўскайце DELFI.

«Гэты рэжым павінен ведаць, як яго ацэньвае сьвет. Хопіць гуляць і сядзець на двух крэслах, як збольшага рабіў Захад і мы: як быццам нешта бачым, чагосьці ня бачым, бо эканамічныя сувязі важныя», — сказала экс-прэзыдэнтка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG