Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Апазнаньня цела Мікіты Крыўцова ня будзе», — адвакат


Мікіта Крыўцоў
Мікіта Крыўцоў

Небходнасьці ў апазнаньні цела Мікіты Крыўцова сваякамі няма, бо ягоная асоба вызначана. Гэтак, паводле адваката Віктара Мацкевіча, паведамілі яму ў Партызанскім раённым аддзеле Сьледчага камітэту. Адвакат Віктар Мацкевіч абараняе інтарэсы бацькі нябожчыка Сяргея Крыўцова і ягонай жонкі Алены Крыўцовай.

«Цела адразу выдадуць сваякам для пахаваньня»

«Мне было заяўлена, што ў ходзе праверкі напэўна высьветлена, што знойдзенае цела належыць Мікіту Крыўцову. Гэта вынікае з дакумэнтаў і рэчаў, знойдзеных пры ім, а таксама з асабістых прыкмет, якія сьледчыя атрымалі ад бацькі і жонкі Крыўцова падчас іхнага апытаньня. Сьледзтва сказала, што пасьля належных дзеяньняў цела адразу выдадуць сваякам для пахаваньня», — паведаміў адвакат Віктар Мацкевіч.

Паводле адваката, крымінальнай справы па факце сьмерці Мікіты Крыўцова не завялі.

«Ідзе праверка. Мікітаў бацька і ягоная жонка напісалі заявы на завядзеньне такой справы, і, калі яе не завядуць, у іх як у заяўнікаў будзе законнае права патрабаваць азнаямленьня з матэрыяламі праверкі», — сказаў адвакат.

Калі цела Мікіты Крыўцова выдадуць сваякам, адвакат ня ведае. На гэтае пытаньне пакуль не змагла адказаць і жонка Мікіты Крыўцова Алена.

«Мне гэта яшчэ невядома», — сказала Алена Крыўцова карэспандэнту Свабоды раніцай 24 жніўня.

У прэсавай службе Сьледчага камітэту пацьвердзілі, што асоба Мікіты Краўцова вызначана падчас праверкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG