Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка з аўтаматам — кепскі піяр ці грознае папярэджаньне?


Belarus - Protests after presidential elections in Верталёт, на якім Аляксандар Лукашэнка прыляцеў з аўтаматам у Палац Незалежнасьці 23 жніўня
Belarus - Protests after presidential elections in Верталёт, на якім Аляксандар Лукашэнка прыляцеў з аўтаматам у Палац Незалежнасьці 23 жніўня

Што азначае сёньняшняе зьяўленьне Аляксандра Лукашэнкі ў Палацы незалежнасьці з аўтаматам у руках? Разважае палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.

Расейскія і беларускія прапагандысты ўпарта ўплішчваюць у розумы аўдыторыі, што пратэст ідзе на спад. Тое самае сказаў і міністар замежных справаў Расеі, маўляў, сытуацыя ў Беларусі нармалізуецца.

І тут карцінка, якая разбурае ўсю гэтую паліттэхналягічную прыгажосьць. Вярхоўны галоўнакамандуючы бярэ зброю ў рукі толькі ў самы апошні момант, на краі. Гэта проста ніяк не стасуецца з байкай пра спад.

Але ня выключана, што Лукашэнка думае зусім не пра піяр. Карцінка з аўтаматам стасуецца з заявай міністра абароны Хрэніна аб магчымасьці ўжываньня войска супраць пратэстоўцаў.

Войска — гэта не паліцыя. Яго функцыя — не падаўляць, не нэўтралізоўваць, не прадухіляць. Ужо як гэта робяць праваахоўнікі, усе даведаліся 9–11 жніўня. Але ў войска функцыя наагул іншая і адна — забіваць ворага.

У сьвятле заявы Хрэніна дэманстратыўна паказаная зброя ў руках Лукашэнкі можа проста азначаць гатоўнасьць прабіць яшчэ адно дно.

Некалі даўно былы рэдактар «Советской Белоруссии» Павал Якубовіч расказваў мне пра жалезнае правіла з кодэксу «злодзеяў у законе». Якубовіч ведаў гэта па сваёй службе ўва ўнутраных войсках. Дык вось правіла — ні ў якім выпадку нельга палохаць зброяй. Дастаў нож — бі, дастаў пісталет — страляй. Па гэтым законе жыве сьвет злодзеяў.

Напэўна, Якубовіч і Лукашэнку пра гэты закон расказваў. Пытаньне — якую выснову зрабіў Лукашэнка з гэтага расповеду, — піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG