Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Токар МТЗ, які страйкаваў з 14 жніўня, мусіў уцячы за мяжу ад перасьледу


Акцыя пратэсту каля Менскага трактарнага заводу, 18 жніўня 2020
Акцыя пратэсту каля Менскага трактарнага заводу, 18 жніўня 2020

Рабочы Менскага трактарнага заводу Эдвард Сьвянцецкі зьехаў зь Беларусі і праз Украіну едзе ў Польшчу, дзе зьбіраецца прасіць палітычнага прытулку. Пра гэта Свабодзе паведаміла дачка Эдварда Сьвянцецкага Паліна, якая жыве ў Варшаве.

«На тату пачалося сапраўдае паляваньне, ён заўважыў за сабой безупыннае сачэньне людзей у цывільным. Дайшло да таго, што „стучаць“ на яго прымусілі мясцовага жыхара, якому даручылі сачыць і паведамляць, з кім тата сустракаецца, дзе бывае. Потым пайшлі пагрозы, што ня проста звольняць за ўдзел у страйку, але і пасадзяць. Днямі тата зьехаў зь Беларусі ва Ўкраіну, а адтуль перабіраеццца ў Польшчу», — паведаміла дачка рабочага МТЗ.

Эдвард Сьвянцецкі шмат гадоў працаваў на МТЗ токарам. 14 жніўня ён далучыўся да страйку, які рабочыя прадпрыемства пачалі на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Эдвард Сьвянцецкі быў сярод тых, хто першым выйшаў з прахадной заводу і расказаў журналістам пра страйк і патрабаваньні рабочых.

«Мы спачатку сабраліся і заявілі адміністрацыі свае патрабаваньні — адпусьціць усіх палітвязьняў, адстаўка прэзыдэнта і ўраду, новыя выбары. Нам сказалі, што перададуць нашыя патрабаваньні „наверх“, пачакайце 2 гадзіны. Але праз 2 гадзіны нічога не зьмянілася, таму мы пачалі страйк. Амаль усе не працуюць. На сходзе мы крычалі „Сыходзь!“ былому прэзыдэнту», — расказаў Эдвард Сьвянцецкі 14 жніўня.

Наступным днём Эдвард Сьвянцецкі, як і ншыя страйкоўцы, па дамоўленасьці з адміністрацыяй заводу напісаў заяву аб удзеле ў забастоўцы цягам 5 дзён за свой кошт. Больш на прадпрыемства токара не пусьцілі, ягоны пропуск заблякавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG