Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Настаўніца менскай гімназіі расказала, як не падпісала выніковы пратакол, бо Ціханоўскай «не залічылі» 130 галасоў

Настаўніца менскай гімназіі расказала, як не падпісала выніковы пратакол, бо Ціханоўскай «не залічылі» 130 галасоў


Плякат на дзьвярах 23-й гімназіі, дзе вучні дзякуюць сваёй настаўніцы Дар'і Маме
Плякат на дзьвярах 23-й гімназіі, дзе вучні дзякуюць сваёй настаўніцы Дар'і Маме

Свабода паразмаўляла зь сябрам выбарчай камісіі настаўніцай Дар’яй Мама, якая не падпісала выніковы пратакол, у якім колькасьць галасоў за Ціханоўскую была заніжаная прыкладна на 130.

Дар’я Мама выкладае хімію ў 23-й беларускамоўнай гімназіі. Яна была сябрам выбарчай камісіі на ўчастку № 65 Савецкага раёну Менску.

«Хтосьці ідзе на барыкады, хтосьці ідзе на забастоўку, а я павінна рабіць тое, што магу»

Дарья Мама ў відэазвароце кажа, што пры падліку галасоў у асноўны дзень галасаваньня яна налічыла 352 бюлетэні за Сьвятлану Ціханоўскую. Пры пераліку бюлетэняў высьветлілася, што сябры камісіі памыліліся, на самой справе бюлетэняў за Ціханоўскую ў гэтым стосе было на 30 больш — гэта значыць, разам 382. Калега, які лічыў побач з Дар’яй, налічыў 206 бюлетэняў за Ціханоўскую. Значыць, за Ціханоўскую прагаласавалі 588 выбарнікаў.

View this post on Instagram

Быть честным – значит быть смелым. Мама Дарья Николаевна была членом УИК на участке №65 Советского района г. Минска в гимназии с белорусским языком обучения №23. Мы испытываем гордость, что живем в одной стране с такими людьми. ❤️Открыто выступить против фальсификаций и отказаться подписать протокол, открыто рассказать обо всем – это поступок с большой буквы. Приводим текст обращения Дарьи Николаевны на случай проблем с загрузкой видео : «Добрый день! Я хочу обратиться к избирателям участка 65 Советского района г. Минска. Я являлась членом избирательной комиссии, меня зовут Мама Дарья Николаевна. Я — тот член избирательной комиссии, который не подписал итоговый протокол. Расскажу, почему. Когда мы готовились к проведению выборов, а также во время досрочного и основного голосования, мы все надеялись и верили, что выборы нового президента и подсчет голосов пройдут согласно Избирательному кодексу. Оказалось, что что-то пошло не так. При подсчете голосов в основной день голосования я насчитала 352 бюллетеня за Светлану Тихановскую. При пересчете бюллетеней оказалось, что мы ошиблись в подсчетах, и на самом деле бюллетеней за Тихановскую в этой же стопке было на 30 больше — то есть всего 382. Коллега, который считал рядом со мной, имел 206 бюллетеней за Тихановскую. Арифметика нетрудная — каждый может сложить 382 и 206 и подсчитать общее количество. И это результаты только двух членов комиссии, всего подсчетом занимались 7 человек. Когда все бюллетени были собраны, и подводился общий итог, всем членам комиссии и наблюдателям, находящимся внутри участка, озвучили итоговые цифры — около 450 голосов за Тихановскую, что, естественно, никак не сходится арифметически с цифрами 382 плюс 206. Цифры разные. Именно это сподвигло меня на то, чтобы не подписывать протокол. Я надеюсь, что это видео принесет пользу. Я надеюсь, что все это делается не зря. И я надеюсь, что людей, которые проголосовали, услышат, и их голоса будут подсчитаны — это очень важно для белорусского народа». #мычестныелюди #СчитайтеЧестно

A post shared by Честные люди (@honestpeople.by) on

Як сьцьвярджае Дар’я, усім сябрам камісіі і назіральнікам агучылі іншыя выніковыя лічбы — 450 галасоў за Ціханоўскую, то бок на 138 менш. Менавіта таму яна не падпісала пратаколу.

Настаўніца яшчэ знаходзіцца ў адпачынку, яна зьехала зь Менску. Кажа, пакуль ніякіх наступстваў яна не адчувае.

«Калі я запісвала гэта відэа, вядома, шмат чаго перадумала, было цяжка, але ўрэшце вырашыла: хтосьці ідзе на барыкады, хтосьці ідзе на забастоўку, а я павінна рабіць тое, што магу.

Мне тут тэлефануюць сябры, калегі з працы, прапануюць дапамогу, падтрымліваюць. Можа, кіраўніцтва паміж сабой і абмяркоўвае, але да мяне ніякай інфармацыі не даходзіла. Я разумею, што могуць быць наступствы, але пакуль я не адчуваю.

Безумоўна, і калі я запісвала зварот, і на гэты момант яшчэ спадзяюся, што ён не застанецца незаўважаным і людзі задумаюцца і зробяць тое, што павінны зрабіць, нават калі напачатку пазыцыя ў іх была крыху іншая. Можа, гэта і іх натхніць на што-небудзь», — спадзяецца Дарʼя.

Іншы плякат на ўваходзе ў 23-ю гімназію, дзе выпускнікі і школьнікі пакідаюць свае граматы і дыплёмы на знак нязгоды з вынікамі выбараў
Іншы плякат на ўваходзе ў 23-ю гімназію, дзе выпускнікі і школьнікі пакідаюць свае граматы і дыплёмы на знак нязгоды з вынікамі выбараў

«У нас на ўчастку не „зрабілі“ вялікага адрыву»

У камісіі было 13 чалавек, адна настаўніца была хворая з падазрэньнем на каранавірус. Прозьвішчаў сяброў камісіі Дар’я не называе прынцыпова.

«Гэта сумленная пазыцыя кожнага, хто браў удзел у працы камісіі, вы ж самі можаце паглядзець, хто ў нас быў старшынёй. І гэта не дырэктарка гімназіі. Безумоўна, кіруе працэсам старшыня.

Калі агучвалі пратакол, быў такі эмацыйны момант! Хтосьці пачаў ужо там плакаць — на самім падліку галасоў, праўда, было вельмі цяжка. Мяне саму ўжо калаціла знутры», — прызнаецца жанчына.

У выніковым пратаколе на ўчастку № 65 за Лукашэнку было зафіксавана, прыкладна на 100 галасоў больш, чым за Ціханоўскую.

«У нас на ўчастку не „зрабілі“ вялікага адрыву. Магчыма таму, што я адразу сказала, што ня буду падпісваць сфальсыфікаванага пратаколу, Таму, думаю, і не адважыліся зрабіць вялікі адрыў.

Да таго ж у нас даволі стары раён (плошча Якуба Коласа, самы цэнтар праспэкту Незалежнасьці), там жыве шмат людзей пажылога веку. І яшчэ калі ішло датэрміновае галасаваньне, і на пачатку дня асноўнага галасаваньня я думала, што адрыў будзе значна большым. Раней, каб прагаласаваць на даму, нам прыходзіла да 140 заявак, а тут было толькі 13. То бок людзі ў любым стане ішлі галасаваць. Шмат людзей былі зь белымі стужкамі», — кажа Дар’я Мама.

Што да датэрміновага галасаваньня, ніякіх «укідаў» лішніх бюлетэняў не было. І назіральнікі сачылі, і сябры камісіі лічылі колькасьць людзей, перакананая Дар’я Мама.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG