Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыкра. У Зяленскага адрэагавалі на выдачу ў Расею затрыманых у Беларусі вагнэраўцаў


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Украіна з прыкрасьцю ўспрыняла рашэньне ўладаў Беларусі перадаць Расеі групу затрыманых асобаў, якія належаць да прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр».

«Безумоўна, Рэспубліка Беларусь — незалежная дзяржава з уласнай пазыцыяй, але ўкраінскі бок чакаў больш юрыдычна карэктнага і ўзважанага рашэньня», — заявілі ў Офісе прэзыдэнта Ўкраіны.

Увечары 14 жніўня стала вядома, што ў Расею вярнуліся 32 найміты прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр», затрыманыя ў Менску ў канцы ліпеня.

33-ці затрыманы — грамадзянін Расеі, які мае таксама беларускае грамадзянства, — застаўся ў Беларусі.

Гэта адбылося паводле хадайніцтва Генэральнага пракурора Расейскай Фэдэрацыі, паведамляецца на сайце Генпракуратуры РФ 14 жніўня, і ў адпаведнасьці зь Менскай канвэнцыяй аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 1993 году.

Паведамляецца, што кампэтэнтныя органы Расейскай Фэдэрацыі працягнуць разьбірацца з сытуацыяй, якая склалася вакол гэтых грамадзян.

Інтэрфакс са спасылкай на сваю крыніцу піша, што расейцам, якія вярнуліся на радзіму, «не пагражае крымінальны або іншы працэсуальны перасьлед».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG