Пра гэта паведамілі ў Інстаграме менскага мэдцэнтру. Там гаворыцца, што такое рашэньне прыняў уласьнік і калектыў лекараў «ЛОДЭ».
Колькасьць бясплатнай дапамогі будзе вызначаць лекар паводле характару атрыманых чалавекам траўмаў. «Мэдычны цэнтар „ЛОДЭ“ супраць гвалту ў любым яго выглядзе. Мы лечым чалавека, а не яго палітычныя погляды», — гаворыцца ў паведамленьні.