Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітрыеў заклікаў сілавікоў «пераходзіць на гэты бок»


Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў

Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў у стрыме Свабоды з пратэсту ля будынка Белтэлерадыёкампаніі сказаў, што адчувае настрой грамадзтва, які «цалкам не адчуваюць дзьве Натальлі (Эйсмант — прэс-сакратарка Лукашэнкі, і Качанава — старшыня Савету Рэспублікі, прысутнічалі на сустрэчы з супрацоўнікамі БТ. — РС.), бо яны губляюць і згубяць усё».

«Таму яны так ня хочуць пабачыць рэчаіснасьць. Грамадзтва цяпер такое, што ўсе нават на тым баку разумеюць, што трэба пераходзіць на гэты бок».

Ён зьвярнуўся да афіцэраў, міліцыянтаў, журналістаў, «тых, хто фальсыфікаваў выбары».

«Калі вы хочаце нарэшце падтрымаць грамадзтва, гэта той момант, калі гэта варта зрабіць. І тады ў нас зьяўляецца шанец, каб усё было мірна. Бо мы хочам мірных выбараў, мірнага пераходу ўлады — усё як мы любім, па-беларуску».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG