Гэта кадар зь відэазапісу агенцтва Associated Press, зробленага 10 жніўня 2020. На ім паранены пратэстовец, якога пазналі як Аляксандра Тарайкоўскага. Паводле Associated Press, на відэа відаць, як ён падае і потым ляжыць бяз руху. Агенцтва паведамляе, што пацьвердзіла — на відэа загінулы Аляксандар Тарайкоўскі.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, у яго ў руках узарвалася выбуховая прылада.