Але пазьней на сайце БелТА зьявіліся словы «ў выпадку вонкавых ваенных пагроз», якіх няма ў цытаце Аляксандра Лукашэнкі.
«Калі гаворка ідзе пра вайсковы складнік, у нас ёсьць дамова з Расейскай Фэдэрацыяй у рамках саюзнай дзяржавы і АДКБ. Якраз гэтыя моманты падыходзяць пад гэтую дамову. Таму сёньня з прэзыдэнтам Расеі ў мяне адбылася працяглая, грунтоўная размова аб сытуацыі. Павінен сказаць, мяне нават неяк зьдзівіла — абсалютна абазнаны ў тым, што адбываецца», — цытуе БелТА Лукашэнку.