Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Калі ўжо чалавек упаў і ляжыць, яго ня трэба зьбіваць»


Аляксандар Лукашэнка галасуе ў Менску 9 жніўня 2020
Аляксандар Лукашэнка галасуе ў Менску 9 жніўня 2020

Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з членамі Савету бясьпекі, перадае БЕЛТА.

«Чарговы раз мы з вамі вяртаемся да пытаньняў становішча нават не ў Беларусі, а ў сталіцы — у Менску. Не скажу, што катастрофа нейкая або ўжо занадта перенапружаная сытуацыя, але праблемаў хапае і пытаньняў хапае, якія неабходна вырашаць. Мы сёньня ўжо абсалютна выразна бачым, што адбываецца. Бачым сёньня дзейных асобаў. Як мы і гаварылі, завадатарамі гэтага ўсяго і арганізатарамі зьяўляюцца людзі з замежжа. У першых шэрагах ідуць людзі з крымінальным мінулым, прытым прыстойным крымінальным мінулым. Ну і нашы — дзе дзеці, дзе не зусім ужо дзеці», — сказаў Лукашэнка.

«Я не магу сёньня выставіць прэтэнзіі да каго б там ні было. Не магу. Бо вы бачыце, як разьвіваецца сытуацыя. Адзінае, папрашу і міністра, і іншых: мы ўсё ж такі славяне, калі ўжо чалавек упаў і ляжыць, яго не трэба зьбіваць. Гэта значыць павінен быць пэўны тормаз, — цытуе БелТА Лукашэнку. — Зноў жа, як чалавек вайсковы, я разумею: калі ты ў казарме ўсё жыцьцё, можна сказаць, ваеннае, сьпіш побач (той жа АМАПавец 20-гадовы — чыёсьці дзіця), побач жывем ўжо другі год... і калі подла (гэта вось не па-мужчынску) заяжджаюць са сьпіны і б’юць гэтых хлопцаў — міліцыянтаў ... і хлопец напалам пераламаўся, хрыбетнік паламаны, ён на ўсё жыцьцё інвалід».

«Скажыце, а як маці гэтага дзіцяці? Так, дрэнна, што сінякі. Але сінякі пройдуць, а яго ўжо на ногі не паставіш. А пераламаных колькі ног, канцавінаў! Амаль каля сотні чалавек пацярпелі!» — сказаў Лукашэнка.

«Гэта што, амапаўцам гэта трэба ці міліцыі? Ды яны трэнаваліся спакойна, у гэтай казарме жылі. Але яны выйшлі, каб абараніць іх, а яны іх у сьпіну. З нажамі, заточкамі, на ДАІ... гэта ж адмыслова! Мы ж з вамі разумеем, хто гэта робіць».

Лукашэнка зьвярнуўся да людзей з такімі словамі: «Не высоўвайцеся вы цяпер на вуліцы! Зразумейце, што вас і нашых дзяцей выкарыстоўваюць як гарматнае мяса! Сёньня ўжо панаехалі сюды з Польшчы, Галяндыі, Украіны, з гэтай „Адкрытай Расеі“ Навальнага і гэтак далей і да таго падобнае. Ужо агрэсія пачалася супраць краіны».

«Скажыце, а як вайсковаму чалавеку дзейнічаць? Мне што рабіць у гэтай сытуацыі? Вы хочаце, каб я сядзеў і чакаў, пакуль Менск дагары перакуляць? Дык мы потым не стабілізуем абстаноўку. Таму трэба спыніцца, узяць галаву ў рукі і супакоіцца. І даць нам навесьці парадак, разабрацца з тымі, хто прыехаў сюды», — цытуе БелТА Лукашэнку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG