22 лістапада з магілёўскай турмы выйшаў музыка Павал Аракелян. Яго затрымалі пасьля дваровага канцэрту ў Малінаўцы ўвечары 7 лістапада і асудзілі на 15 сутак арышту.
А ў Менску з турмы на Акрэсьціна сёньня ж на волю выйшаў лідэр гурту «Рэха» Андрусь Такінданг, таксама асуджаны на 15 сутак пасьля дваровага канцэрту. На волю выйшлі яшчэ два музыкі гурту: Леанід Паўлёнак і Ігар Асідчанка.