Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей расказаў, чым зьбіраюцца адказаць на новыя санкцыі ўлады


Уладзімер Макей, архіўнае фота
Уладзімер Макей, архіўнае фота

Міністар замежных спраў Уладзімер Макей сказаў у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1», што беларускія ўлады гатовыя пашырыць чорны сьпіс эўрапейскіх палітыкаў, а таксама перагледзець супрацу ў розных сфэрах у адказ на санкцыі.

Стэнаграму інтэрвію апублікавала МЗС.

З інтэрвію вынікае, што беларускія ўлады гатовыя пайсьці на наступныя меры.

  • Пашырыць пэрсанальныя санкцыйныя сьпісы, у якія ўключаць прадстаўнікоў кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу і шэрагу эўрапейскіх дзяржаў.
  • Прыпыніць працу каардынацыйнай групы «Беларусь — ЭЗ», якая абмяркоўвала ўзаемадзеяньне з Эўрапейскім Зьвязам, але ўжо некалькі гадоў не працавала.
  • Перавесьці экспарт зь літоўскага порту ў расейскі.
  • Перагледзець супрацу ў сфэрах
    • атамнай энэргетыкі,
    • барацьбы зь нелегальнай іміграцыяй, трансгранічнай злачыннасьцю, кантрабандай наркотыкаў «і гэтак далей і да таго падобнае»,
    • мытнай,
    • гуманітарнай (датычна замежных праектаў і недзяржаўных арганізацый),
    • адукацыйных праграм.
  • Ініцыяваць абмеркаваньне праблем іншых дзяржаў на міжнародных пляцоўках.

Таксама ўлады ўжо спынілі дыялёг у пытаньнях правоў чалавека і панізілі ўзровень удзелу ва «Ўсходнім партнэрстве» да экспэртнага.

Макей сярод іншага адзначыў, што ён за перамены, але не рэвалюцыйным шляхам.

«Рэвалюцыя прынясе толькі хаос і анархію. І гэты хаос і анархія пагубяць і дзяржаву, і грамадзтва. Нам давядзецца тады сапраўды пачынаць з нуля», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG