21 лістапада ва Ўкраіне адзначаюць Дзень годнасьці і свабоды. З гэтай даты пачаліся дзьве ўкраінскія рэвалюцыі: Памаранчавая рэвалюцыя ў 2004 годзе і Рэвалюцыя годнасьці ў 2013 годзе. Людзі сабраліся ў цэнтры Кіева, з большага ўдзельнікі падзеяў 2013-2014 гадоў, каб ушанаваць памяць загінулых падчас Рэвалюцыі годнасьці. Каля Крыжа памяці герояў Нябеснай сотні адбылося імша па загінулых. На пешаходным мосьце павесілі расьцяжку з надпісам «Не губляем годнасьці! Абаронім Свабоду!»