Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Марш мудрасьці», пагрозы Макея, балтыйскі сьпіс. Найважнейшае за 23 лістапада


Марш пэнсіянэраў і мэдыкаў у Менску, 23 лістапада 2020 г.
Марш пэнсіянэраў і мэдыкаў у Менску, 23 лістапада 2020 г.

Некалькі тысяч пэнсіянэраў выйшлі на «Марш мудрасьці» ў Менску, сілавікі заблякавалі ім шлях на праспэкце.

Актывісту анархісцкага руху блогеру Міколу Дзядку выставілі абвінавачаньне.

Макей прыгразіў Эўразьвязу санкцыямі ў адказ.

Праваабаронцы прызналі 5 зьняволеных студэнтаў і выкладчыцу палітвязьнямі. Усяго такіх у Беларусі ўжо 132.

Краіны Балтыі ўзгаднілі салідарны санкцыйны сьпіс супраць беларускага рэжыму, у яго ўвайшлі 156 імёнаў.

Адным з галоўных словаў 2020 году для Оксфардзкага слоўніка ангельскай мовы стаў прыметнік «Belarusian».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG