У лістападзе прыхільнікаў саюзу з Расеяй у Беларусі стала меней на 11% у параўнаньні зь верасьнем. Пра гэта паведаміў доктар сацыялягічных навук Андрэй Вардамацкі расейскаму выданьню «Коммерсантъ».
1008 рэспандэнтам задалі пытаньне: «На ваш погляд, у якім саюзе дзяржаў было б лепей жыць народу Беларусі — у Эўрапейскім Зьвязе ці ў саюзе з Расеяй?»
- За саюз з Расеяй выступаюць 40% беларусаў (было 51,6%).
- За арыентацыю на Эўропу — 33% (было 26,7%).
Статыстычная хібнасьць апытаньня 3,2%.
Так грамадзтва адрэфлексавала крокі Масквы, скіраваныя на падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, лічыць Вардамацкі.