Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод затрыманых учора — адзін з дырэктараў найбуйнейшай у Беларусі ІТ-кампаніі ЕРАМ


Офіс EPAM у Менску.
Офіс EPAM у Менску.

У Менску затрымалі падчас разгонаў учарашніх маршаў пратэсту аднаго з дырэктараў ІТ-кампаніі ЕРАМ Ігара Аўсяніка.

Гэтае імя ёсьць у сьпісе затрыманых на сайце Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Ягоная жонка пацьвердзіла сайту dev.by затрыманьне, але пры якіх умовах гэта здарылася, яна ня ведае. Аўсянік быў у Першамайскім РУУС Менску, потым яго перавезьлі ў турму на Акрэсьціна.

Ігар Аўсянік працуе ў EPAM 22 гады, цяпер ён кіруе праектамі кампаніі ў Індыі, Нідэрляндах, Мэксыцы, Кітаі, Віетнаме.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG