На вуліцы Менску ў розных мікрараёнах у нядзелю выйшлі тысячы людзей на маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.
Пратэстоўцы рухаюцца з нацыянальнымі сьцягамі ўздоўж дарог вялікімі і малымі групамі, часам выходязць на праезную частку, скандуюць лёзунгі. Адзін з самых папулярных лёзунгаў «Глядзі ў акно, а не ў тэлевізар!». Сілавікі са зброяй езьдзяць з аўтазакамі ад адной кропкі да іншай і ладзяць разгоны.
Пратэстоўцы далёка не заўсёды разьбягаюцца пры выглядзе байцоў у амуніцыі. На праспэкце Любімава людзей не напалохалі нават гучныя выбухі сьветлашумавых гранат і стрэлы ў паветра.
На відэа сутычак каля мэтро «Каменная Горка» відаць, як невядомы страляе ў паветра ў натоўпе людзей, а таксама гучаць выбухі, а людзі не разьбягаюцца.