Шэраг крыніцаў, у тым ліку прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, апублікавалі відэа, на якім відаць пажар на тэрыторыі Запароскай атамнай электрастанцыі.
Відэа Міністэрства абароны Расеі, якія нібыта сьведчаць пра «пасьпяховыя ўдары» па ўкраінскіх сілах у Курскай вобласьці РФ, зьнятыя даўно і ў іншых месцах, пішуць расьсьледвальнікі выданьня The Insider.
Жаночая зборная ЗША па баскетболе перамагла ў фінале на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
У Турэччыне разблякавалі Instagram празь дзевяць дзён пасьля абмежаваньня доступу. Міністар інфраструктуры Турэччыны Абдулкадзір Уралаглу паведаміў пра гэты крок напярэдадні, увечары 10 жніўня.
Выбухнула міна, закладзеная ў пасажырскі мікрааўтобус.
Паліцыя Бялграду выціснула дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць пашырэння здабычы літыю ў Сербіі, з двух чыгуначных станцый гораду.
Маніторынгавая група «Беларускі гаюн» заявіла, што паводле яе інфармацыі, 9 жніўня 2024 году, падчас вылетаў беларускай авіяцыі, ніякіх дронаў (БПЛА) знойдзена не было.
«Гомельэнерга» праінфармавала пра меры бясьпекі пры атацы дронаў, якія парэкамендавала вывучыць жыхарам прымежных з Украінай тэрыторыяў
Сытуацыя на мяжы зь Беларусьсю застаецца «кантраляванай», сьцягваньня да мяжы дадатковых беларускіх войскаў на гэты момант не фіксуецца, паведаміў у эфіры ўкраінскага тэлемарафону прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.
У другім квартале 2024 году сярэдні заробак у кампаніі зь беларускімі каранямі Wargaming Vilnius павялічыўся на 126% у параўнаньні зь 1-ым кварталам, заўважыла Thinktanks.
Выбарчы штаб кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа сьцьвярджае, што ягоныя кампутары атакавалі іранскія хакеры.
За ліпень 2024 году лідарам па падаражэньні сярод харчовых тавараў стаў рыс, сярод нехарчовых тавараў — штодзённыя газэты, сярод паслуг — паслугі міжнароднага турызму.
Зьявілася новая новая мабільная праграма пад назвай «Віт!», якая дапаможа беларусам унутры краіны і за мяжой знаёміцца і ствараць сувязі.
Армія абароны Ізраілю выпусьціла папярэджаньні ў сэктары Газа на поўначы горада Хан-Юніс улёткі з заклікам да мясцовых жыхароў эвакуявацца ў іншую гуманітарную зону, паведамляе The Times of Israel.
Памідоры, піша The New York Times, прайшлі доўгі шлях з XVI стагодзьдзя, калі некаторыя эўрапейцы называлі іх «атрутнымі яблыкамі», бо памылкова лічылі таксычнымі.
Групы ўкраінскіх вайскоўцаў увайшлі ў Бялоўскі раён Курскай вобласьці, паведаміў 11 жніўня кіраўнік раёну Мікалай Валабуеў. Да гэтага баі ішлі на тэрыторыі двух раёнаў вобласьці — Коранеўскага і Суджанскага.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Беларускіх і расейскіх атлетаў дапусьцяць да ўдзелу ў цырымоніі закрыцьця Алімпійскіх гульняў 11 жніўня ў якасьці індывідуальных нэўтральных спартоўцаў.
Мінабароны Беларусі паведаміла пра адпраўку дадатковай вайсковай тэхнікі да мяжы з Украінай — на ўзмацненьне групоўкі войскаў на Гомельскім і Мазырскім тактычных напрамках.
Ратавальнікі паведамляюць, што ў выніку нападу «цяжка параненыя тры чалавекі», сярод іх 13-гадовае дзіця.
У ноч на нядзелю 11 жніўня Курск трапіў пад ракетны абстрэл. Абломкі зьбітых ракет упалі на дзевяціпавярховы жылы дом. У выніку параненыя 13 чалавек.
Падзеі 11 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Заява Аляксандра Лукашэнкі аб ўкраінскіх бесьпілётніках, якія заляцелі ў Беларусь, не заслугоўвае даверу. Пра гэта «Люстэрку» заявіў старшыня камітэту Вярхоўнай рады Ўкраіны па зьнешняй палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандар Меражко.
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі сёньня некалькі разоў паведаміў прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму аб сытуацыі на «фронце, нашых дзеяньнях і пераводзе вайны на тэрыторыю агрэсара». Пра гэта прэзыдэнт Украіны заявіў у вечаровым відэазвароце.
Часовай паверанай у справах Украіны ў Беларусі Вользе Цімуш уручана нота з «рашучым пратэстам» у сувязі з «парушэньнем мяжы» Беларусі «групай бесьпілётных лятучых апаратаў, запушчаных з тэрыторыі Ўкраіны», паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных справаў Беларусі.
На тэму далейшага знаходжаньня ва ўладзе Аляксандр Лукашэнка паразважаў 10 жніўня ў Шклоўскім раёне падчас размовы з групай людзей, прадстаўленай як жыхары аграгарадку Гарадзішча.
Парушэньне мяжы 9 жніўня групай «запушчаных з тэрыторыі Украіны ўдарных бесьпілётных лятучых апаратаў», якая «была зьбітая сіламі СПА», — гэта «вельмі сур’ёзны інцыдэнт, які не застанецца без належнай міжнародна-прававой і субстантыўнай ацэнкі», зьявіўся камэнтар МЗС Беларусі, які цытуе «Позірк».
Расейскае вайсковае камандаваньне «не сьпяшаецца перакідваць пад Курск войскі зь іншых апэратыўных кірункаў, каб не дапусьціць зрыву наступу на ўсходзе Ўкраіны», гаворыцца ў новай справаздачы Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).
Расейскі відэахостынг Rutube, які лічыцца альтэрнатывай YouTube, зьнік з крамы аплікацыяў AppStore для карыстальнікаў Iphone.
Цяжкаатлет Яўген Ціханцоў стаў бронзавым прызэрам у катэгорыі 102 кг на Алімпійскіх гульнях.
10 жніўня міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін на пазаплянавым брыфінгу заявіў, што Аляксандар Лукашэнка даў загад узмацніць групоўкі войскаў у Гомельскай вобласьці.
Расея паведаміла Міжнароднаму агенцтву па атамнай энэргіі (МАГАТЭ), што на тэрыторыі Курскай АЭС на фоне наступу ўкраінскай арміі знойдзеныя абломкі зьбітых ракет.
10 жніўня беларуская канаістка Юлія Трушкіна і байдарачнік Уладзіслаў Кравец выйшлі у фінал летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што 9 жніўня сілы СПА нібыта зьнішчылі некалькі паветраных цэляў над тэрыторыяй Беларусі, якія ляцелі з тэрыторыі Ўкраіны.
Зьвесткі беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта, які цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам у Бялградзе ў чаканьні рашэньня Вышэйшага суда Сэрбіі аб экстрадыцыі ў Беларусь, выдалілі з сыстэмы Інтэрполу.
31 ліпеня ў Іране пакаралі сьмерцю праз павешаньне сама меней 29 чалавек, 26 зь іх — групай у адной з турмаў, паведамілі праваабарончыя арганізацыі 9 жніўня.
Польская пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненьні да Дарыяна С., якога абвінавачваюць у забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве ў лютым 2024 году.
У Курскай, Бранскай і Белгарадзкай абласьцях Расеі, якія мяжуюць з Украінай, увялі рэжым контртэрарыстычнай апэрацыі.
Падзеі 10 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У сьпісе ўзбраеньняў і боепрыпасаў — пераносныя зэнітна-ракетныя комплексы Stinger, боепрыпасы для высокамабільных ракетных комплексаў HIMARS, артылерыйскія боепрыпасы калібру 155 мм і 105 мм.
Натальля Малец — пэнсіянэрка зь Берасьця, якая дапамагала знаёмым палітычным вязьням з уласнай пэнсіі.
Спадарожнікавыя здымкі Planet Labs ад 9 жніўня, якія ёсьць у распараджэньні праграмы «Схемы» украінскай службы Радыё Свабода паказваюць наступствы ўдараў украінскіх войскаў па аэрадроме «Ліпецк», што побач з аднайменным горадам у Расеі.
Колішняя беларуская мастацкая гімнастка, срэбраная прызэрка Алімпіяды-2000 года ў аўстралійскім Сыднэі Юлія Раскіна дамаглася залатога мэдаля, але гэтым разам ня як спартоўка, а як трэнэрка.
Як перадае бразыльскі тэлеканал Globo, на яго борце былі 58 пасажыраў і чатыры члены экіпажу.
У Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі не чакаюць праблем з YouTube, аналягічным расейскім.
«Белсат» будзе вяшчаць на адным канале з рэдакцыямі на ўкраінскай і расейскай мовах, аднак скарачэньне беларускамоўнага вяшчаньня будзе не трохразовым, а зь цяперашніх 12 да прыкладна 8 гадзінаў.
Міністарка замежных справаў Канады Мэлані Жалі сёньня абвясьціла, што краіна ўводзіць санкцыі супраць дзесяці фізычных асобаў і шасьці юрыдычных асобаў Беларусі.
Расейскія карыстальнікі раней 9 жніўня скардзіліся на недаступнасць і збоі ў працы мэсэнджэра.
У чацьвёртую гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненьні да 19 фізычных і 14 юрыдычных асобаў зь Беларусі.
Загрузіць яшчэ