Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне разблякавалі Instagram пасьля таго як сацсетка паабяцала супрацоўнічаць з уладамі


У Турэччыне разблякавалі Instagram празь дзевяць дзён пасьля абмежаваньня доступу. Міністар інфраструктуры Турэччыны Абдулкадзір Уралаглу паведаміў пра гэты крок напярэдадні, увечары 10 жніўня.

Паводле яго, такое рашэнне прынялі пасьля таго як прадстаўнікі Instagram паабяцалі задаволіць патрабаванні турэцкіх уладаў і «разам працаваць над цэнзурай у адносінах да карыстальнікаў», асабліва ў тым, што тычыцца парушэнняў у галіне «злачынстваў каталёгу». Так у Крымінальным кодэксе Турэччыны называюць злачынствы, якія тычацца парушэння грамадзкага парадку і бясьпекі. Акрамя арганізаванай злачыннасьці, забойстваў, гандлю людзьмі, сэксуалізаванага гвалту, катаваньняў, абароту наркотыкаў, у каталёгу згадваюцца і артыкулы аб удзеле ў недазволеных мітынгах.

Instagram у Турэччыне заблякавалі 2 жніўня. Як піша агенцтва Reuters, гэта выклікала пратэсты з боку звычайных карыстальнікаў і прадстаўнікоў малога бізнэсу. Агенцтва адзначае, што краіна займае пятае месца ў свеце па колькасці карыстальнікаў Instagram.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG