Журы Прэміі Ежы Гедройця 7 жніўня прадставіла поўны сьпіс кніг, намінаваных на найбуйнейшую незалежную літаратурную прэмію Беларусі за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.
7 жніўня ў Беларусь прыбыла чарговая група з 43 дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны. Гэтым разам дзяцей прывезьлі з тэрыторыі так званай «ДНР».
У беларускія ВНУ на навучаньне за кошт бюджэту выкарыстана каля 30% уведзенай для расейцаў квоты, гэта вынікае з дадзеных, якія прывёў начальнік галоўнага ўпраўленьня прафадукацыі Мінадукацыі Сяргей Пішчоў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 7 жніўня.
Хаця Беларусь адыграла сваю ролю ў маштабным абмене вязьнямі паміж Расеяй і краінамі Захаду на мінулым тыдні, ніводзін з 1400 беларускіх палітвязьняў ня быў вызвалены, піша The New York Times.
Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі СПА Беларусі генэрал-маёр Андрэй Лук’яновіч знаходзіцца зь візытам у Іране.
Менскі гарадзкі суд ліквідаваў Менскае роварнае таварыства. Пра гэта грамадзкае аб’яднаньне расказала ў сваім акаўнце ў Інстаграме.
У Курскай вобласьці Расеі другі дзень ідуць баі. У рэгіёне ўвялі рэжым надзвычайнай сытуацыі. Расейскія тэлеграм-каналы пішуць пра захоп украінскімі войскамі некалькіх пасёлкаў.
Зарэгістраваную ў Літве кампанію, якая экспартуе аўтамабілі, аштрафавалі за абыход санкцыяў Эўразьвязу на 13,6 млн эўра.
Муніцыпальны суд Прагі прысудзіў да сямі гадоў пазбаўленьня волі 27-гадовага грамадзяніна Чэхіі Філіпа Сімана. Яго прызналі вінаватым у марадэрстве ў Ірпяні і Бучы ў 2022 годзе.
Раней некалькі краінаў Захаду папрасілі сваіх грамадзянаў устрымацца ад візытаў у шэраг краінаў рэгіёну.
Імя Анджэя Пачобута згадвалася на перамовах пра абмен вязьнямі паміж Расеяй і заходнімі краінамі.
Яны адбываюцца пад кіраўніцтвам прызначанага ў ліпені камандуючым Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня Аляксандра Баса.
Пра гэта «Белсату» расказаў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётар Антоні Скіба.
Аб’ём манэтарнага золата з 1 ліпеня павялічыўся на 162,5 мільёна даляраў — да 4,213 мільярда даляраў.
Дзецям да 8 гадоў дазволілі знаходзіцца там бясплатна.
Армэнія ўдзельнічае ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), але зь сярэдзіны 2023 году пачала згортваць сваю прысутнасьць у ёй.
Генэральная пракуратура Эстоніі выставіла абвінавачаньні ў дзяржаўнай здрадзе і парушэньні міжнародных санкцыяў журналістцы Сьвятлане Бурцавай.
Экспэрты зьвярнулі ўвагу на тое, што аб спробе прарыву мяжы ўкраінскімі войскамі паведамлялі толькі Міністэрства абароны Расеі і расейскія вайсковыя блогеры.
Ідзе набор ува ўсе клясы — з 1-й па 12-ю.
Падзеі 7 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Лідэр ісламісцкай групоўкі «Хезбала» Хасан Насрала заявіў, што нядаўнія дзеяньні Ізраілю не застануцца без «рашучага і эфэктыўнага» адказу. Заява зробленая на фоне асьцярогаў аб пачатку поўнамаштабнай вайны ў рэгіёне.
Органы пракуратуры Віцебскай вобласьці праверылі, як у мясцовых школах арганізавана патрыятычнае выхаваньне школьнікаў, і ў большасьці зь іх выявілі парушэньні.
У аўторак падчас заходу ў Курскую вобласьць Расеі ўкраінскія вайскоўцы ўзялі ў палон як мінімум двух расейскіх салдатаў тэрміновай службы. Відэа з палоннымі зьявілася ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах.
Кампанія OpenAI запусьціла галасавы рэжым ChatGPT, які яна анансавала ў траўні 2024 году. У прэзэнтацыі галасавы памочнік сьпяваў, гаварыў з рознымі акцэнтамі, рабіў паўзы і ўздыхаў.
Па стане на 6 жніўня ў Беларусі 1388 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
Для жанчын у калёніях строгія ўмовы зьняволеньня, нават іх зьнешні выгляд часам становіцца нагодай для рэпрэсіяў.
Футбольны клюб беларускай дыяспары «Пагоня», згуляе з польскім Marymont у кубку Польшчы. Пра гэта інфармуе Тэлеграм-канал «Пагоні».
Віцебскія мытнікі затрымалі грамадзяніна Расеі з 39 патронамі, паведаміла прэсавая служба Мытнага камітэту.
6 жніўня на Менск зноў абрынулася магутная залева, некаторыя раёны гораду падтапіла. Жыхары сталіцы паведамляюць пра моцныя падтапленьні на праезнай частцы. У шэрагу раёнаў часова спыніўся грамадзкі транспарт.
Беларускую сетку супермаркетаў для дзяцей «Буслік» прызналі банкрутам. Выданьне Myfin.by даведалася, што будзе з даўгамі кампаніі.
Зь лета 2020 году праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 3 390 чалавек, зь іх 615 жанчын, гаворыцца ў справаздачы Праваабарончага цэнтру «Вясна».
У траўні 2024 году 46% работнікаў Беларусі атрымалі намінальныя заробкі меншыя за 1500 беларускіх рублёў, сьведчаць зьвесткі Белстату пра намінальныя налічаныя заробкі, якія прааналізваў «Позірк».
Як заявіў дырэктар Упраўленьня транспартнай бясьпекі Літвы, з ранейшых 58 рэйсаў у Беларусь цяпер засталося 35. Плянуецца, што да лютага 2025 году іх колькасьць паступова зьнізяць да 29.
6 жніўня віцэ-прэзыдэнт ЗША Камала Гарыс, якая цяпер прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта краіны ад дэмакратаў, выбрала ў якасьці кандыдата ў віцэ-прэзыдэнты на лістападаўскіх выбарах губэрнатара Мінэсоты Тыма Ўолза.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Становіцца ўсё больш і завочных прысудаў.
Журналістка татарска-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашава і яе муж, дырэктар «Настоящего Времени» Павел Буторын расказалі пра абмен вязьнямі паміж Расеяй, ЗША і яшчэ некалькімі краінамі Захаду, а таксама пра першыя дні пасьля вызваленьня.
Паводле кантракту ўкраінская кампанія набыла амаль паўтысячы трактароў.
Пасьля нядаўняга ўдару ізраільскіх войскаў па поўдні Лібану загінулі чатыры чалавекі. Ізраіль сьцьвярджае, што ўсе яны былі баевікамі радыкальнай шыіцкай групоўкі.
Каля 300 чалавек загінулі і тысячы атрымалі раненьні ў выніку сутыкненьняў, якія ахапілі краіну. Гэта найбольш гвалтоўныя падзеі ў Банглядэш пасьля вайны за незалежнасьць ад Пакістану ў 1971 годзе.
Сёлета ў сярэдзіне сакавіка расейскія добраахвотніцкія батальёны атакавалі Белгарадзкую і Курскую вобласьці. Але Расея не адразу гэта прызнала.
Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале сузаснавальнік фонду салідарнасьці BySol Андрэй Стрыжак. Адпаведную інфармацыю таксама пацьвярджаюць крыніцы Свабоды.
У той жа час у рашэньні ўдакладняецца, што забарона на масавыя акцыі у цэнтры гораду не стасуецца захадаў, якія арганізуюць дзяржаўныя органы.
Звальненьне амбасадара Лукашэнка абгрунтаваў пунктам 20 артыкулу 84 Канстытуцыі Беларусі.
У Віцебску зь цяжкай траўмай тэрмінова шпіталізавалі школьніка-футбаліста, паведамілі Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства спорту. У ноч на 6 жніўня пацярпелага перавезьлі ў менскі цэнтар нэўралёгіі і нэўрахірургіі, на гэты момант ён у стане, «бліжэйшым да сярэдняй цяжкасьці».
Іншай пастановай Савет міністраў Беларусі дазволіў кітайскаму боку на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» пачаць будаўніцтва другога жылога арэнднага комплексу.
Доказы наконт іншых працягваюць шукаць.
Падзеі 6 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Ня менш за 379 спробаў пранікненьня нерэгулярных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі спынілі за першыя 4 дні жніўня суседнія краіны Эўразьвязу, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных зьвестак іхных памежных службаў.
Надзея Скардзіна, якая ў складзе беларускай каманды па біятлёне заваявала золата эстафэты на Алімпійскіх гульнях у Пхэнчхане ў 2018 годзе, паведаміла аб прыбаўленьні ў сям’і.
Загрузіць яшчэ