Відэафрагмент, апублікаваны ў неафіцыйным тэлеграм-канале яго прэс-службы «Пул первого», сьведчыць, што адна з прысутных на сустрэчы папрасіла Лукашэнку ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у 2025 годзе.
«Я ўжо публічна пачынаю гаварыць усім вам: вы павінны прывыкаць да таго (я вас разбэсьціў крыху), што прэзыдэнт будзе іншы, — адказаў ён. — Не, я не кажу, што заўтра я вас кіну, пасьлязаўтра і іншае... Ну, усякае ў жыцьці бывае. Вы павінны прывыкаць да таго, што я ня вечны, як і ўсё».
«Вы паглядзіце, маладыя людзі растуць, рыхтуем», — указаў Лукашэнка ў бок чыноўнікаў, якія стаялі побач. На гэтых словах буйным планам быў паказаны кіраўнік яго адміністрацыі Дзьмітрый Круты (да таго быў паслом Беларусі ў Расеі), астатнія службовыя асобы фактычна засталіся без увагі, адзначае інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
У іншым відэафрагменце з развагамі на тую ж тэму Лукашэнка зазначыў: «Вы павінны разумець, што рана ці позна час гэта прыйдзе. Я сам за гэта хвалююся больш, чым вы. Але разумею, што час гэты мусіць наступіць».
«Вы ня думайце, што гэта ўсё проста, вось ён сядзіць там, пануе. У мяне таксама ёсьць дзеці, унукі, я хацеў бы бачыць, як яны хоць падрастуць і гэтак далей, — сказаў ён. — Але я вас не кідаю, я ў любым выпадку буду вас падтрымліваць, буду вам дапамагаць. А на сёньня, заўтра, нават паслязаўтра мы сёньня вызначыліся, як будзем жыць, як будзем выбудоўваць сваё жыцьцё».
«Мая галоўная задача, як вы правільна сказалі, не дапусціць канфлікту ў краіне, каб гэтая зараза не перанеслася на Беларусь, нам трэба зьберагчы краіну ад вайны», — падсумаваў Лукашэнка.
- Лукашэнка ў ранейшыя гады неаднаразова заяўляў, што «наяўся прэзыдэнцтва», аднак кожны раз удзельнічаў у выбарчых кампаніях, ніводную зь якіх з 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЭ. Аб сваім удзеле ў выбарах 2025 года ён выказваўся неадназначна., адзначае інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
- У канцы красавіка Лукашэнка стаў старшынём Усебеларускага народнага сходу — найвышэйшага органа ўлады, які можа прызначаць членаў ЦВК, суддзяў Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў, аб’яўляць імпічмент прэзыдэнту, вызначаць асноўныя напрамкі ўнутранай і зьнешняй палітыкі, уносіць у парламент законы, прызначаць рэферэндумы, прапаноўваць папраўкі ў Канстытуцыю, уводзіць надзвычайнае і ваеннае становішча, разглядаць пытаньне аб легітымнасьці выбараў.
Форум