Пра гэта «Спутнику» паведаміў першы намесьнік міністра Павал Ткач.
«У нас створаныя зусім незалежныя сеткі электрасувязі. У якасьці прыкладу, нягледзячы на тое, што ў Расеі ёсьць праблемы з падключэньнем да Facebook, на тэрыторыі Беларусі такіх праблемаў няма.
Таму і з YouTube зараз мы не чакаем ніякіх цяжкасьцяў. Хоць абсталяваньне на сетках Google — аналягічнае расейскаму — у нас таксама ёсьць, але тым ня менш у нас такіх праблемаў няма», - сказаў ён.
Facebook у Расеі быў заблякаваны неўзабаве пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ва Украіну. У Беларусі сацыяльную сетку не блякавалі.
Аб запаволеньні хуткасьці доступу да YouTube у Расеі папярэджваў «Роскомнадзор». Давалася тлумачэньне, што прычына — у тым, што Google не інвэставаў у абнаўленьні сваіх сэрвэраў. Істотныя перабоі ў працы відэагостынгу фіксаваліся 1 і 8 жніўня. У Google заяўлялі, што ня маюць дачыненьня да праблемаў з YouTube у РФ.
Назіральнікі зьвязваюць запаволеньне хуткасьці з працай абсталяваньня для фільтрацыі трафіку. Расейская газэта «Коммерсантъ» напісала, што арганізацыя, падпарадкаваная «Роскомнадзору», запытала ў правайдэраў IP-адрасы і фізычныя адрасы сэрвэраў сыстэмы Google Global Cache, разьмешчаных у РФ.
Форум