Паводле Зяленскага, пажар зладзілі расейскія вайскоўцы, якія кантралююць станцыю.
«Цяпер паказьнікі радыяцыі ў норме. Але пакуль расейскія тэрарысты захоўваюць кантроль над атамнай станцыяй, нармальнай сытуацыя ня можа быць», — піша ўкраінскі прэзыдэнт у сваім афіцыйным Тэлеграм-канале. Ён заклікаў да рэакцыі сьвету і МАГАТЭ.
Тым часам начальнік украінскай Нікапальскай раённай ваеннай адміністрацыі Яўген Еўтушэнка ў сваім Telegram-канале заявіў, што, «паводле неафіцыйнай інфармацыі, атрыманай з крыніц на супрацьлеглым беразе», расейскія вайскоўцы падпалілі «вялікую колькасць» аўтамабільных шынаў.
«Магчыма, гэта правакацыя або спроба стварыць паніку ў населеных пунктах на правым беразе былога вадасховішча. У цяперашні час ЗАЭС працуе ў штатным рэжыме, наколькі гэта магчыма ва ўмовах акупацыі», — напісаў Еўтушэнка.
Форум