Мэдаль у складзе каманды атрымала 33-гадовая цэнтравая Брытні Грайнэр. Амэрыканка ў 2022 годзе была асуджаная ў Расеі да 9 гадоў калёніі, але пазней яе абмянялі на зьняволенага ў ЗША гандляра зброяй Віктара Бута.
У фінале баскетбалісткі ЗША перамаглі каманду Францыі зь мінімальнай перавагай: 67:66. Для амэрыканскай зборнай гэтае восьмае алімпійскае золата запар. Грайнэр стала трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай. Раней яна перамагала ў 2016 годзе ў Бразыліі і ў 2021 у Японіі.
Пасьля перамогі жаночай баскетбольнай зборнай каманда ЗША заняла першае месца ў выніковым неафіцыйным камандным заліку на Алімпіядзе ў Парыжы. У яе 40 залатых, 44 срэбныя і 42 бронзавыя мэдалі. У кітайскай зборнай таксама 40 залатых медалёў, але менш срэбра і бронзы.
Форум