Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Insider: Мінабароны РФ пашырае старыя відэа пра нібыта новыя «паспяховыя удары» па ўкраінскіх войсках 


Пашкоджаная расейская вайсковая тэхніка ў Курскай вобласьці, 9 жніўня 2024
Пашкоджаная расейская вайсковая тэхніка ў Курскай вобласьці, 9 жніўня 2024

Відэа Міністэрства абароны Расеі, якія нібыта сьведчаць пра «пасьпяховыя ўдары» па ўкраінскіх сілах у Курскай вобласьці РФ, зьнятыя даўно і ў іншых месцах,пішуць расьсьледвальнікі выданьня The Insider.

У якасці прыкладу выданьне прыводзіць відэа, апублікаванае 10 жніўня расейскім дзяржаўным інфармацыйным агенцтвам РИА «Новости» са спасылкай на Мінабароны РФ. У роліку нібыта паказаны расейскія ўдары ў памежным раёне Курскай вобласьці РФ, але насамрэч гаворка ідзе пра здымкі ўдараў па гарадах Крэмень і Часаў Яр Данецкай вобласьці Ўкраіны. Выданне публікуе спасылкі на гэтыя відэа.

Аналягічную зьмену выданьне выявіла ў апублікаваным Мінабароны РФ 9 жніўня відэа аб нібыта новых ударах расейскай арміі ў Сумскай вобласьці. Як высьветлілі журналісты The Insider, гаворка ідзе пра відэазапіс, апублікаваны расейскім дзяржаўным агенцтвам ТАСС сёлета 14 ліпеня.

Паводле расейскіх праваенных блогераў і заходніх СМІ, украінскае войска ўвайшло на тэрыторыю Курскай вобласьці Расеі 6 жніўня, і з таго часу ў рэгіёне працягваюцца баі. Украінскія ўлады наўпрост не камэнтуюць сытуацыю. Аднак позна ўвечары 10 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўскосна пацьвердзіў інфармацыю аб прасоўванні ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласьці Расеі, заявіўшы пра «выцісканьне вайны на тэрыторыю агрэсара».

Застаецца няясным, колькі ўкраінскіх вайскоўцаў бярэ ўдзел у апэрацыі — паводле розных ацэнак, ад 1100 да «некалькіх тысяч».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG