Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут вывучэньня вайны: Расея не перакідвае войскі з усходу Ўкраіны ў Курскую вобласьць, «каб не сарваць наступ»


На стоп-кадры відэа зьнішчаная расейская вайсковая калёна ў Курскай вобласьці РФ.
На стоп-кадры відэа зьнішчаная расейская вайсковая калёна ў Курскай вобласьці РФ.

Расейскае вайсковае камандаваньне «не сьпяшаецца перакідваць пад Курск войскі зь іншых апэратыўных кірункаў, каб не дапусьціць зрыву наступу на ўсходзе Ўкраіны», гаворыцца ў новай справаздачы Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).

Аналітыкі кажуць, што «расейскае вайсковае камандаваньне, падобна, абапіраецца на падразьдзелы, ужо разгорнутыя ў раёне мяжы, і на лёгкадаступныя сілы ў тыле, большасьць зь якіх складаюць часткі, укамплектаваныя салдатамі тэрміновай службы і нерэгулярнымі фармаваньнямі».

ISW нагадвае, што Міністэрства абароны Расеі 9 жніўня заявіла, што нібыта «накіравала дадатковыя рэактыўныя сыстэмы залпавага агню, артылерыю і цяжкую тракавую тэхніку ў Суджанскі раён Курскай вобласьці Расеі для процідзеяньня сілам УСУ», піша ўкраінская служба Свабоды.

Расейскія ваенныя блогеры сьцьвярджаюць, што «ў Курскую вобласьць ужо прыбываюць нерэгулярныя расейскія сілы, у тым ліку раней дысьлякаваныя на іншых участках фронту».

Паводле іх, «у Курскую вобласьць пасьля наступальных дзеяньняў у Данецкай вобласьці прыбылі часткі неэгулярных сіл „ДНР“». Іншыя расейскія ваенныя блогеры сьцьвярджаюць, што «на ўсёй тэрыторыі Курскай вобласьці дзейнічаюць падразьдзелы чачэнскага спэцпадразьдзелу „Ахмат“, а ў памежных раёнах Курскай вобласьці, у тым ліку пад Суджай, дзейнічаюць часткі расейскіх Сілаў спэцыяльных апэрацыяў».

Камэнтуючы інфармацыю з розных крыніцаў аб тым, што «ў Курскую вобласьць нібыта перакідваюцца высокакваліфікаваныя вайсковыя падразьдзелы з усходу або поўдня Ўкраіны», ISW адзначае, што «на іх прыбыцьцё яшчэ патрабуецца пэўны час».

«Істотная перадысьлякацыя частак Паўночнай групоўкі войскаў у Курскую вобласьць можа сьведчыць, што расейскае вайсковае камандаваньне вырашыла, што зрыў наступу на поўначы Харкаўскай вобласьці — неабходная ахвяра для адказу на ўкраінскае ўварваньне безь перадысьлякацыі з больш прыярытэтных участкаў фронту. Шырокамаштабная перадысьлякацыя расейскіх войскаў з прыфрантавых раёнаў, хутчэй за ўсё, будзе адбывацца павальней, і ў бліжэйшыя дні ў Курскую вобласьць могуць пачаць прыбываць больш баяздольныя франтавыя часткі», — канстатуюць аналітыкі.

  • Апошнімі днямі баі ідуць на тэрыторыі Расеі, у Курскай вобласьці. Паводле інфармацыі мясцовых чыноўнікаў, праваенных блогераў і зьвестак з адкрытых крыніцаў, з 6 жніўня ўкраінскія войскі ўзялі пад кантроль каля 600 квадратных кілямэтраў тэрыторыі і больш за два дзясяткі паселішчаў.
  • Як паедамляюць, Узброеныя сілы Ўкраіны не адмаўляюцца ад спробаў пашырыць кантраляваную тэрыторыю і ўмацоўваюцца на захопленых рубяжах, а расейскае войска, нягледзячы на рэзэрвы, якія падыходзяць, пакуль ня можа стабілізаваць сітуацыю.
  • Многае застаецца незразумелым, у тым ліку колькасьць украінскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у апэрацыі, хоць расейскія вайскоўцы заяўляюць, што ідзецца пра 1000 вайскоўцаў і больш за два дзясяткі адзінак бранятэхнікі і танкаў.
  • Украінскія афіцыйныя асобы не пацьвердзілі факту апэрацыі, але прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў вечаровым звароце 8 жніўня заявіў, што Расея павінна «адчуць» наступствы свайго ўварваньня ва Ўкраіну.
  • 7 жніўня мясцовыя ўлады абвясьцілі надзвычайнае становішча ў Курскай вобласці РФ пасьля таго, як прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў падзеі ў рэгіёне «маштабнай правакацыяй» Кіева. Міністэрства аховы здароўя РФ 8 жніўня паведаміла, што за тры дні абстрэлаў у Курскай вобласці пацярпелі 66 чалавек. 9 жніўня ў Курскай вобласці ўведзена «надзвычайнае становішча фэдэральнага характару».
  • Паводле амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW), адсутнасьць скаардынаванай расейскай рэакцыі на ўкраінскае ўварваньне ў Курскую вобласьць і хуткасьць наступу ўкраінскіх войскаў сьведчаць, што яны змаглі дасягнуць апэратыўнай нечаканасьці ўздоўж мяжы з Расеяй.
  • Інстытут вывучэньня вайны адзначае, што Крэмль амаль напэўна будзе спрабаваць вярнуць сабе тэрыторыю ў Курскай вобласьці, бо значнае прасоўваньне Ўзброеных сілаў Украіны ўглыб Расеі стане стратэгічным ударам па шматгадовых намаганьнях прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна замацаваць «спадчыну расейскай стабільнасьці, бясьпекі і геапалітычнага адраджэньня».
  • Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША і Пэнтагон раней заяўлялі, што ўкраінская апэрацыя ў Курскай вобласьці Расеі не парушае палітыкі ЗША стасоўна выкарыстаньня перададзенай Кіеву зброі, і «Ўкраіна робіць тое, што ёй трэба для посьпеху на полі бою».
  • З падобнай заявай выступіў прадстаўнік Эўракамісіі ў пытаньнях замежнай палітыкі Пэтэр Стана.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG