Заява Аляксандра Лукашэнкі аб ўкраінскіх бесьпілётніках, якія заляцелі ў Беларусь, не заслугоўвае даверу. Пра гэта «Люстэрку» заявіў старшыня камітэту Вярхоўнай рады Ўкраіны па зьнешняй палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандар Меражко.
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі сёньня некалькі разоў паведаміў прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму аб сытуацыі на «фронце, нашых дзеяньнях і пераводзе вайны на тэрыторыю агрэсара». Пра гэта прэзыдэнт Украіны заявіў у вечаровым відэазвароце.
Часовай паверанай у справах Украіны ў Беларусі Вользе Цімуш уручана нота з «рашучым пратэстам» у сувязі з «парушэньнем мяжы» Беларусі «групай бесьпілётных лятучых апаратаў, запушчаных з тэрыторыі Ўкраіны», паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных справаў Беларусі.
На тэму далейшага знаходжаньня ва ўладзе Аляксандр Лукашэнка паразважаў 10 жніўня ў Шклоўскім раёне падчас размовы з групай людзей, прадстаўленай як жыхары аграгарадку Гарадзішча.
Парушэньне мяжы 9 жніўня групай «запушчаных з тэрыторыі Украіны ўдарных бесьпілётных лятучых апаратаў», якая «была зьбітая сіламі СПА», — гэта «вельмі сур’ёзны інцыдэнт, які не застанецца без належнай міжнародна-прававой і субстантыўнай ацэнкі», зьявіўся камэнтар МЗС Беларусі, які цытуе «Позірк».
Расейскае вайсковае камандаваньне «не сьпяшаецца перакідваць пад Курск войскі зь іншых апэратыўных кірункаў, каб не дапусьціць зрыву наступу на ўсходзе Ўкраіны», гаворыцца ў новай справаздачы Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).
Расейскі відэахостынг Rutube, які лічыцца альтэрнатывай YouTube, зьнік з крамы аплікацыяў AppStore для карыстальнікаў Iphone.
Цяжкаатлет Яўген Ціханцоў стаў бронзавым прызэрам у катэгорыі 102 кг на Алімпійскіх гульнях.
10 жніўня міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін на пазаплянавым брыфінгу заявіў, што Аляксандар Лукашэнка даў загад узмацніць групоўкі войскаў у Гомельскай вобласьці.
Расея паведаміла Міжнароднаму агенцтву па атамнай энэргіі (МАГАТЭ), што на тэрыторыі Курскай АЭС на фоне наступу ўкраінскай арміі знойдзеныя абломкі зьбітых ракет.
10 жніўня беларуская канаістка Юлія Трушкіна і байдарачнік Уладзіслаў Кравец выйшлі у фінал летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што 9 жніўня сілы СПА нібыта зьнішчылі некалькі паветраных цэляў над тэрыторыяй Беларусі, якія ляцелі з тэрыторыі Ўкраіны.
Зьвесткі беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта, які цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам у Бялградзе ў чаканьні рашэньня Вышэйшага суда Сэрбіі аб экстрадыцыі ў Беларусь, выдалілі з сыстэмы Інтэрполу.
31 ліпеня ў Іране пакаралі сьмерцю праз павешаньне сама меней 29 чалавек, 26 зь іх — групай у адной з турмаў, паведамілі праваабарончыя арганізацыі 9 жніўня.
Польская пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненьні да Дарыяна С., якога абвінавачваюць у забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве ў лютым 2024 году.
У Курскай, Бранскай і Белгарадзкай абласьцях Расеі, якія мяжуюць з Украінай, увялі рэжым контртэрарыстычнай апэрацыі.
Падзеі 10 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У сьпісе ўзбраеньняў і боепрыпасаў — пераносныя зэнітна-ракетныя комплексы Stinger, боепрыпасы для высокамабільных ракетных комплексаў HIMARS, артылерыйскія боепрыпасы калібру 155 мм і 105 мм.
Натальля Малец — пэнсіянэрка зь Берасьця, якая дапамагала знаёмым палітычным вязьням з уласнай пэнсіі.
Спадарожнікавыя здымкі Planet Labs ад 9 жніўня, якія ёсьць у распараджэньні праграмы «Схемы» украінскай службы Радыё Свабода паказваюць наступствы ўдараў украінскіх войскаў па аэрадроме «Ліпецк», што побач з аднайменным горадам у Расеі.
Колішняя беларуская мастацкая гімнастка, срэбраная прызэрка Алімпіяды-2000 года ў аўстралійскім Сыднэі Юлія Раскіна дамаглася залатога мэдаля, але гэтым разам ня як спартоўка, а як трэнэрка.
Як перадае бразыльскі тэлеканал Globo, на яго борце былі 58 пасажыраў і чатыры члены экіпажу.
У Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі не чакаюць праблем з YouTube, аналягічным расейскім.
«Белсат» будзе вяшчаць на адным канале з рэдакцыямі на ўкраінскай і расейскай мовах, аднак скарачэньне беларускамоўнага вяшчаньня будзе не трохразовым, а зь цяперашніх 12 да прыкладна 8 гадзінаў.
Міністарка замежных справаў Канады Мэлані Жалі сёньня абвясьціла, што краіна ўводзіць санкцыі супраць дзесяці фізычных асобаў і шасьці юрыдычных асобаў Беларусі.
Расейскія карыстальнікі раней 9 жніўня скардзіліся на недаступнасць і збоі ў працы мэсэнджэра.
У чацьвёртую гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненьні да 19 фізычных і 14 юрыдычных асобаў зь Беларусі.
Гэта адбылося пасьля больш чым гадавога чаканьня рашэньня грузінскіх уладаў.
Расейскі мільярдэр Алег Дзерыпаска ў інтэрвію японскаму выданьню Nikkei Asia назваў вайну ва Ўкраіне «вар’яцтвам», раскрытыкаваў расейскія выдаткі на абарону і заклікаў да неадкладнага спыненьня агню.
За чатыры гады пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі не спыніліся рэпрэсіі, наадварот — сытуацыя крытычна пагоршылася, адзначаюць праваабаронцы.
Вялікая Брытанія ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пашырыла санкцыі на 4 беларускіх чыноўнікаў і 3 прадпрыемствы, а таксама абвясьціла аб выдзяленні сродкаў на праваабарончую дзейнасьць.
8 жніўня кіраўнік Расеі падпісаў больш за дзесяць законаў, якія ўводзяць новыя абмежаваньні для розных катэгорый грамадзян.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку абстрэлу пашкоджаньні атрымалі 4 прыватныя будынкі, 9 крамаў, аўтамыйня, пошта, гандлёвыя павільёны і 12 аўтамабіляў.
Малгажата Папроцка запэўніла, што «ёсьць адпаведныя каналы для кантакту з Пачобутам», гэтае пытаньне пастаянна стаіць на парадку дня прэзыдэнта Польшчы. Яна выказала спадзеў на тое, што «гэтая справа неўзабаве знойдзе добры фінал».
Краіны выступілі з нагоды чацьвёртых угодкаў масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году.
Маючы недахоп жывой сілы і шматмесячны разрыў у пастаўках зброі ад ЗША, украінскія войскі з усіх сілаў стрымлівалі наступ Расеі на лініі фронту. Дык чаму ж Украіна зараз пачала найбуйнейшае з пачатку вайны ўварваньне на тэрыторыю Расеі?
Звальненьні ў беларускіх тэатрах сталі рэгулярнымі.
У групоўцы дзейнічалі пяць асноўных падразьдзелаў: штурмавая група, снайпэрская група, выведная група, а таксама групы апэратыўнага забесьпячэньня і сувязі.
Былога міністра судзіў міжраённы крымінальны суд Астаны. Ён прызнаўся ў «злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі».
Дэпутат парушыў патрабаваньне раскрываць інфармацыю, не паведаміўшы у сваёй дэклярацыі пра бізнэс у Беларусі.
У 2020 годзе «Вольны хор» стаў сымбалем беларускага пратэсту.
На акцыі прасілі не зьмяняць канцэпцыю каналу.
У Міністэрстве абароны Расеі сьцьвярджаюць, што ў Чорным моры зьнішчылі сем безэкіпажных катэраў, якія накіроўваліся ў Крым.
Хуткасьць прасоўваньня ўкраінскіх падразьдзелаў сьведчыць аб дасягненьні імі «апэратыўнай нечаканасьці ўздоўж мяжы з Расеяй».
У Беларусі з 1 студзеня 2022 году ў адказ на заходнія санкцыі ўвялі забарону на імпарт зь «недружалюбных краін».
Падзеі 9 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Па дадзеных расейскіх «ваенкараў», баі ў Курскай вобласьці ідуць цяпер у трыццаці кілямэтрах ад Курчатава, дзе знаходзіцца Курская атамная электрастанцыя, і ў пятнаццаці кілямэтрах ад буйнога райцэнтру Льгоў з насельніцтвам каля 17 тысяч чалавек.
Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня дасьледчага цэнтру BEROC. Яго правялі ў ліпені 2024 году.
На пляцоўцы электронных таргоў «Белюразабесьпячэньне» выставілі на таргі аўтамабіль Kia, які належыць палітвязьню Андрэю Краўчуку. Тое, што менавіта ён валодае машынай, «Зеркалу» пацьвердзіў BELPOL.
Загрузіць яшчэ